Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

БРСМ

Дата: 23 апреля 2018 в 00:48, Обновлено 27 сентября 2023 в 14:29

ОО "БРСМ"

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Грамадскае аб’яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» (далей па тэксту – ГА «БРСМ») створана шляхам аб’яднання Грамадскага аб’яднання «Беларускі патрыятычны саюз моладзі», з’яўляецца правапераемнікам грамадскіх аб’яднанняў «Беларускі саюз моладзі», Ленінскага Камуністычнага Саюза Моладзі Беларусі. Характар і прадмет дзейнасті – маладзёжны.

Поўная назва на рускай мове – Общественное объединение                              «Белорусский республиканский союз молодежи».

Поўная назва на беларускай мове – Грамадскае аб’яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

2. ГА «БРСМ» мае статус рэспубліканскага аб’яднання, дзейнасць якога пашыраецца на ўсю тэрыторыю Рэспублікі Беларусь.

3. ГА «БРСМ» ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Актамі заканадаўства і дадзеным Уставам.

4. ГА «БРСМ» з’яўляецца юрыдычным аб’яднаннем, мае абасобленую маёмасць, самастойны баланс, сімволіку, штампы, бланкі, іншую атрыбутыку, зарэгістраваную ва ўстаноўленным законным парадку, рахунак у банку Бэспублікі Беларусь у нацыянальнай і замежнай валюце.

5. ГА «БРСМ» можа ўдзельнічаць у стварэнні і ўступаць у саюзы беларускіх грамадскіх арганізацый, уступаць у міжнародныя арганізацыі.

ГА «БРСМ» мае права падтрымліваць прамыя міжнародныя сувязі, заключаць неабходныя дагаворы і пагадненні, ажыццяўляць іншую дзейнасць, якая не супярэчыць заканадаўству Рэспублікі Беларусь.

6. ГА «БРСМ» супрацоўнічае з іншымі грамадскімі арганізацыямі Рэспублікі Беларусь па прынцыпу ўзаемнай павагі.

7. У адпаведнасці з дзейнічаючым заканадаўствам ГА «БРСМ» мае права ствараць сродкі масавай інфармацыі, ажыццяўляць выдавецкую дзейнасць для ўстаўных мэтаў і задач.

8. Для выканання  ўстаўных мэтаў і задач ГА «БРСМ» можа ствараць арганізацыі.

9. ГА «БРСМ» можа мець любую маемасць, неабходную для матэрыяльнага забяспечвання дзейнасці, прадугледжанай Уставам і законамі Рэспублікі Беларусь.

10. Дакументацыя ГА «БРСМ» вядзецца ў адпаведнасці з дзейнічаючым заканадаўствам.

11. ГА «БРСМ» абвяшчае аб сваей рэгістрацыі, ліквідацыі або рэарганізацыі у сродках масавай інфармацыі.

12. ГА «БРСМ» мае права прадстаўляць і абараняць правы і законныя інтарэсы сваіх членаў у дзяржаўных гаспадарчых і грамадскіх арганізацыях.

13. Юрыдычны адрас ГА «БРСМ»: г. Мінск, вул. К.Маркса, 40.

Мэты, задачы і метады дзейнасці ГА «БРСМ»

      Мэтай ГА «БРСМ» з’яўляецца стварэнне ўмоў для ўсебаковага развіцця моладзі, раскрыццё яе творчага патэнцыялу, садзейнічанне развіццю грамадства, заснаванага на патрыятычных і духоўна–маральных каштоўнасцях беларускага народа.

       Задачы ГА «БРСМ»:

         Садзейнічанне распрацоўцы ва ўстаноўленым парадку юрыдычных і сацыяльна – эканамічных гарантый правоў моладзі;

         Падтрымка ініцыятыў, накіраваных на інтэлектуальнае, духоўнае, фізічнае развіцце моладзі, а таксама на стварэнне ўмоў для развіцця прадпрымальніцкай дзейнасці;

         Удзел у распрацоўках маладзёжных праграм;

         Выхаванне ў членаў ГА “БРСМ” патрыятызму як важнейшай духоўнай і сацыяльнай каштоўнасці.

      У адпаведнасці з заканадаўствам ГА «БРСМ» ажыццяўляе сваю дзейнасць наступнымі метадамі:

         Удзел у фарміраванні і рэалізацыі дзяржаўнай і маладзежнай палітыцы;

         Падтрымка ініцыятыў моладзі і правядзенне мерапрыемстваў, накіраваных на дасягнення ўстаўных мэтаў ГА «БРСМ»;

         Аказанне падтрымкі ў стварэнні працоўных месцаў і працаўладкаванне сваіх членаў;

         Прыцягненне ўвагі сродкаў масавай інфармацыі, органаў дзяржаўнай улады і грамадскасці да праблем моладзі;

         Дапамога членам ГА «БРСМ» у арганізацыі іх вольнага часу шляхам правядзення мерапрыемстваў, накіраваных на фізічнае, духоўнае, культурнае развіццё моладзі;

         Арганізацыя і правядзенне канферэнцый, семінараў і сустрэч і іншых карысных мерапрыемстваў;

         Ажыццяўленне дзейнасці, звязанай з арганізацыяй аздараўлення дзяцей і моладзі на тэрыторыі РБ і за яе межамі;

         Ажыццяўленне іншых метадаў, накіраваных на рэалізацыю мэт і задач у адпаведнасці з заканадаўствам.

ПРЫНЦЫПЫ ДЗЕЙНАСЦІ ГА “БРСМ”

ГА “БРСМ” ажыццяўляе сваю дзейнасць                 па наступным прынцыпам:

1.   Супрацоўніцтва ў рабоце ўсіх арганізацыйных структур і органаў, калегіяльнасць у прыняцці рашэнняў і асабовая адказнасць за даручаную справу;

2.   Павага да асобы і думкам кожнага члена арганізацыі;

3.   Выбарнасць кіруючых і кантраліруючых органаў ГА “БРСМ”;

4.   Перыядычная справаздача органаў ГА “БРСМ” перад сваімі арганізацыямі;

5.   Свабода думкі, крытыкі, галоснасці;

6.   Павага праў большасці і меньшасці;

7.   Інтарэсы большасці забяспечваюцца яго правам выступаць і дзейнічаць ад імя ўсей арганізацыі;

8.   Інтарэсы меньшасці забяспечваюцца правам ставіць на абмеркаванне і адстайваць сваю думку;

9.   Абавязковасць рашэнняў вышэйстаячых органаў для ніжэйстаячых;

10. Размежаванне кампетэнцый органаў ГА “БРСМ”.

БРСМ — гэта...

БРСМ — гэта рэалізацыя інтарэсаў, патрэб, уменняў, навыкаў моладзі, праява таленту і здольнасцяў, ажыццяўленне вызначаных мэт, рашэнне пастаўленых задач.

БРСМ — гэта арганізацыя працаўладкавання, магчымасць праявіць лепшыя працоўныя якасці і пры гэтым зарабіць грошы.

БРСМ — гэта прапаганда здаровага ладу жыцця, спартыўныя спаборніцтвы, турыстычныя паездкі і экскурсіі.

БРСМ — гэта захапляльны і разнастайны, вясёлы і жыццярадасны, поўны ідэй і наватарства маладзёжны свет.

БРСМ — гэта магчымасць быць карысным грамадству, дзяржаве, вобласці, унесці свой уклад у пабудову моцнай і квітнеючай Беларусі.

Хто можа быць з намі?

Сябрам ГА «БРСМ» можа быць любы грамадзянін Рэспублікі Беларусь, асоба без грамадзянства, а таксама замежныя грамадзяне, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, ва ўзросце ад 14 да 31 года, якія прызнаюць Статут і праграмныя дакументы ГА «БРСМ».

Сяброўства ў ГА «БРСМ» ажыццяўляецца праз сяброўства ў першасных арганізацыях. Прыём у члены ГА «БРСМ» ажыццяўляецца агульным сходам або кіруючым органам першаснай арганізацыі ГА «БРСМ» па пісьмовай заяве таго, хто ўступае.

Як  уступіць у рады ГА «БРСМ»?

Для таго, каб уступіць у грамадскае аб'яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі", Вам неабходна:

  1. Знайсці два фотаздымкі 3×4 ,
  2. Напісаць заяву, атрымаць не менш за дзве пісьмовыя рэкамендацыі ад членаў першаснай арганізацыі ГА «БРСМ» альбо адной ад члена тэрытарыяльнага камітэта ГА «БРСМ»;
  3. Узяць грошы для выплаты узносаў: уступнага - 2 рублі; перыядычнага —1 рубель;
  4. Аддаць заяву педагогу-арганізатару школы. 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.